ЗАВОЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ ЗАПРАШАЕ

      Завочны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў па 25 спецыяльнасцях і накірунках. За гады існавання факультэта па завочнай форме навучання падрыхтавана звыш 20 тысяч спецыялістаў. З адзнакай скончылі ўніверсітэт 117 выпускнікоў. На завочным факультэце таксама вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў са скарочаным тэрмінам навучання па інтэграваных вучэбных планах на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дагаворы аб падрыхтоўцы спецыялістаў на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі заключаны амаль з 20 каледжамі.
       Ва ўніверсітэце па завочнай форме навучаецца больш за 100 чалавек, якія маюць вышэйшую адукацыю, з мэтай набыцця імі другой і наступнай спецыяльнасцей.
      У апошнія гады на факультэце павялічылася колькасць студэнтаў - грамадзян замежных краін. Сярод студэнтаў-замежцаў – прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Расіі, Украіны, Туркменістана.
       Важным складнікам падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў з’яўляецца ўдзел студэнтаў завочнага факультэта ў навукова-даследчай рабоце. Студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах навуковых прац і міжнародных алімпіядах. Дыпломамі першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны: Еўлаш Н. (спецыяльнасць «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)», 2010г.); Юрчанка І. (спецыяльнасць «Біялогія», 2011г.); Цалуйка А. (спецыяльнасць «Геаграфія», 2012г.); Астапенка А. (спецыяльнасць «Руская філалогія», 2013г.); Гаспадарова Н. (спецыяльнасць «Псіхалогія», 2014г.) і інш.
      На факультэце паспяхова засвойваюць вучэбныя праграмы спецыяльнасцей многія вядомыя спартсмены, чальцы нацыянальных каманд і зборных каманд Гомельскай вобласці. У спартыўнай дзейнасці студэнты і выпускнікі факультэта дасягнулі высокіх вынікаў: Аксана Петрушэнка – шматкратная пераможца і прызёр XXI Дэфлімпійскіх гульняў, якая заваявала сярэбраны, бронзавы і чатыры залатыя медалі ў плаванні; Антон Прышчэпаў – майстар спорту міжнароднага класу, сярэбраны медаль чэмпіяната Еўропы ў камандных спаборніцтвах па скоках на батуце (2012г.); Ірына Ляскова – залаты медаль у акдэмічным вяслярстве на XXVII Усясветнай летняй універсіядзе ў Казані (2013г.); Марыя Мамашук – бронзавы медаль па вольнай барацьбе на Усясветнай летняй універсіядзе; сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Фінляндыі (2014г.).
      Выпускніца завочнага факультэта спецыяльнасці «Фізічная культура» Ала Цупер годна прадставіла Рэспубліку Беларусь на XXII Зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы (2014 г.), заваяваўшы залаты Алімпійскі медаль па спартыўнай акрабатыцы.
__________________________________________________________________
      Па ўсіх пытаннях звяртацца ў дэканат завочнага факультэта па тэлефону: (0232)60 32 23
__________________________________________________________________